Творчыя прадпрымальнікі з’яўляюцца цэнтральнымі фігурамі ў развіціі крэатыўнай эканомікі ў многіх краінах: пераадольваючы разрыў паміж мастакамі і спажыўцамі, яны вядуць наперад развіццё культурных і крэатыўных індустрый.

Брытанскі Савет, працуючы ў партнёрстве з брытанскім фондам інавацый Nesta, імкнецца дапамагчы бізнесам у культурных і крэатыўных індустрыях па ўсім свеце стаць больш канкурэнтаздольнымі, прыбытковымі і ўстойлівымі.

Цяпер, разам з Сreative Belarus, мы запускаем нашу праграму Creative Enterprise у Беларусі.

Што такое Creative Enterprise?

4-дзённы навучальны трэнінг для прадпрымальнікаў, якія кіруюць бізнесам/стартапам у любой з культурных і крэатыўных індустрый, а таксама для творчых людзей, якія плануюць пачаць такі бізнес. Праграма навучання заснавана на метадалогіі Nesta і паспяховым Creative Enterprise toolkit.

Асноўная мэта праграмы заключаецца ў тым, каб дапамагчы творчым прадпрымальнікам набыць веды і навыкі, неабходныя для ўмацавання свайго бізнесу і / або трансфармаваць творчую ідэю ва ўстойлівае прадпрыемства.

Брытанскі Савет і Nesta праводзяць праграму Creative Enterprise па ўсім свеце. Сёння праграма працуе ў Нігерыі, Бразіліі, ААЭ, Расіі, В'етнаме, Македоніі, Албаніі, Турцыі, Кітаі, Ізраілі і Украіне.

Калі праграма Сreative Entreprise адбудзецца ў Беларусі?

Два трэнінга Creative Enterprise пройдуць у Беларусі ў лютым 2018 года.

19 - 22 лютага 2018 - Мінск (Space) - на ангельскай мове з перакладам на рускую мову

27 лютага - 2 Сакавіка 2018  -  Брэст (Пространство КХ) - На рускай мове

Удзельнікі будуць адабраны шляхам адкрытага конкурсу. Колькасць удзельнікаў у кожнай групе — да 25 чалавек. Навучанне будзе праводзіцца на англійскай мове (з перакладам на рускую мову) альбо на рускай мове (глядзі вышэй для кожнага канкрэтнага курса)

Для каго будзе карыснай праграма Creative Enterprise?

Удзельнікі мусяць прадстаўляць ўжо існуючы бізнес альбо стартап ідэю ў любым з наступных сектараў: выдавецкая дзейнасць, дызайн, мода, архітэктура, выяўленчае мастацтва і галерэі, музыка, тэатр/харэаграфія, кіно, радыё/тэлебачанне, фатаграфія, games, інтэрнет-медыя, фестывальны менэджмент, крэатыўныя хабы, адукацыйныя праекты і IT-рашэнні для культурных / крэатыўных галін, рамёствы і г.д.

Праграма Creative Enterprise прызначана для прадпрымальнікаў, якія знаходзяцца на пачатку сваёй дзелавой кар'еры. Рэкамендуецца, каб удзельнікамі былі альбо прадпрымальнікі з бізнесам,  існуючым не больш за два гады, ці людзі на падрыхтоўчым этапе, з крэатыўнай ідэяй, якую яны імкнуцца ператварыць у бізнес.

Змест праграмы

Навучанне доўжыцца чатыры поўныя працоўныя дні. Тры дні праходзяць па метадалогіі Nesta. Чацвёрты дзень будзе прысвечаны агляду і лакальным кейсам крэатыўнага сектару эканомікі ў Беларусі. Куратарам чацвёртага дня будзе лакальны партнёр Брытанскага Савета па праграме — арганізацыя Сreative Belarus.

Праграма дазволіць удзельнікам даследваць крэатыўныя бізнес-ідэі і іх жыццяздольнасць, развіваючы свае асноўныя навыкі вядзення бізнесу і разуменне таго, як кіраваць творчым прадпрыемствам. Удзельнікі даведаюцца, як арганізаваць бізнес-працэс і зрабіць наглядны бізнес-план з дапамогай інструментаў праграмы.

Напрыканцы трэнінгу ўдзельнікі змогуць:

  • Вызначыць партрэт сваіх спажыўцоў;
  • Лепш зразумець свае асабістыя каштоўнасці і бізнес-амбіцыі;
  • Мець дакладнае ўяўленне пра тое, як будзе выглядаць поспех у сваім бізнесе;
  • Зразумець ўзаемасувязь паміж бізнесам, чаканнямі кліентаў і якасцю прадукта / паслугі;
  • Мець разуменне розных тыпаў адносін, неабходных ва ўсіх чатырох ключавых сферах бізнес-дзейнасці, а менавіта: Генератар, Выканаўца, Дыстрыбутар і Кліент;
  • Даведацца больш пра стратэгіі цэнаўтварэння;
  • Мець схему, якая апісвае ключавыя моманты, неабходныя для наладжвання сувязі з кліентамі;
  • Зразумець важную ролю фінансаў у кіраванні прадпрымальніцкай дзейнасцю;
  • Распрацаваць індывідуальны план выжывання, якім можна карыстацца напрацягу першых гадоў дзейнасці;
  • Атрымаць разуменне прынцыпаў эфектыўнага кіравання грашовымі патокамі з мэтай павышэння кантролю над бізнес-фінансамі.

Cустракайце фасілітатараў

Праграма навучання CreativeEnterprise будзе праводзіцца акрэдытаванымі фасілітатарамі Nesta з Вялікабрытаніі ці Ўкраіны.

Ключавыя даты

Запуск адкрытага конкурсу: 13 снежня 2017 года

Тэрмін падачы заявак: 14 студзеня 2018 года

Вынікі адбору: 23 студзеня 2018

Creative Enterprise у Мінску – 19 - 22 Лютага 2018

Creative Enterprise у Брэсце – 27 Лютага - 2 Сакавіка 2018

Партнёры

Nesta— гэта брытанская інавацыйная некамерцыйная аргнізацыя з місіяй дапамагчы людзям і арганізацыям ажыццявіць свае выбітныя ідэі. Яны прызначаныя для падтрымкі ідэй, якія могуць дапамагчы палепшыць наша жыццё, з дзейнасцю, пачынаючы ад ранняй стадыі інвестыцый у паглыбленныя даследаванні і практычныя праграмы. Брытанскі Савет працуе з Nesta на працягу апошніх пяці год, распаўсюджваючы свае навуковыя і практычныя рэсурсы вакол крэатыўнай эканомікі і творчага прадпрымальніцтва.

Сreative Belarus— гэта недзяржаўная арганізацыя, якая садзейнічае развіццю крэатыўнага сектару ў Беларусі праз супрацоўніцтва паміж культурай, бізнесам і ІТ.

Creative Belarus працуе дзеля фарміравання супольнасці творчых прафесіяналаў у Беларусі, распаўсюджвання інфармацыі пра крэатыўныя індустрыі і іх уплыў на культурнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце краіны і грамадства

Creative Enterprise Toolkit

Пакрокавы інтэрактыўны рэсурс, які ляжыць у аснове праграмы Creative Enterprise. Мэта рэсурсу  —  дапамагчы творчым людзям планаваць, будаваць, камуніцыраваць і запускаць свой новы крэатыўны бізнес. Інструментар дае карысную аснову для распрацоўкі, тэставання і ператварэння творчых ідэй у рэальны бізнес. Вы можаце спампаваць інструментар на англійскай і ўкраінскай тут.

Пытанні

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяртайцеся: hello@creativebelarus.org

Зовнішні посилання